Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Вясна ідзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мяцеліца Вясна ідзе
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Возера
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна ідзе (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНА ІДЗЕ…

Дзень чаканы,
дзень румяны,
дзень праменных струн,
дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь!

На спатканьне
звонкім раньнем
выйду ў сьвет-прастор.
Гляну, гляну —
дзень вясьняны
выплыве з-за гор.

Пры дарозе
тры бярозы,
тры бярозы ў рад
Дзень вясновы
шчырым словам
клічуць на пасад.

Цёмнасіняй
злоснай плыньню
мчыцца-рвецца лёд.
Сонца спаліць
і бяз жалю
срэбраны сумёт.

Дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь!
Выйду, гляну:
дзень жаданы,
дзень праменных струн…

5. IV. 27 г.