Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Завязка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адгукніся Завязка
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Ой, напэўна, за вішнёвым
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завязка (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАВЯЗКА

Засьвісьцеў гудок фабрычны;
знача кідай свой варстат.
— Першы раз, было й нязвычна,
я пайшла ў народны сад.

Вечар быў такі харошы,
як-жа сэрцайка ўстрымаць?
Я ішла… Якой дарожкай?
дый ня ведала сама.

Падыйшла да рэчкі шустрай,
месяц хмурыцца ў вадзе.
Ад мяне, якраз на сустрач,
хлопец ветліва ідзе.

Стаў ля рэчкі; глянуў, глянуў,
усьміхнуўся раз, другі:
Я кідала кветкі ў хвалі,
расплываліся кругі.

— Як цябе, дзяўчынка, клікаць?
Што-ж саромішся, скажы?
… Я сказала, неяк дзіка —
ён-жа мне зусім чужы.

Раптам страх спавіў дзявочы,
— ці застацца, ці ўцякаць?
Толькі вочы… Вочы… Вочы,
сьветлай радасьцю гараць.

Проста дзіўнае спатканьне,
сэрца ў грудзях ня ўстрымаць…
Разыйшліся, як сьвітаньнем
слаўся ў зарасьлях туман.

Зараз кончыцца ў нас праца,
кіну я цябе, варстат.
Пабягу хутчэй спаткацца,
пабягу ў народны сад…

1926 г.