Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Адгукніся

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шалясьценьне нязнаных пяшчот Адгукніся
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Завязка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адгукніся.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДГУКНІСЯ

Адгукніся слова слову,
вершам весела зайграй.
Залаціцца
Сьвет — зарніцай
каляровая зара.

Адгукніся ліст лісточку
шалясьценьнем вецерка,
У прасторы
ясназорым
я дзяўчынку напаткаў.

Адгукніся сэрца сэрцу
іскрай зорнаю ў глыбі.
Ой, выпадкам
вачаняткі,
як вясьнянкі, палюбіў.

Адгукніся шчасьце шчасьцю
гучнай песьняй хараства.
З ёй пайду я
залатую
сваю будучыну зваць.