Малодшым маім таварышам — дзецям працоўных Савецкай і Заходняй Беларусі — прысьвячаю.
|
Як толькі ноч суровая
за небасхіл зьбяжыць,
зарніца каляровая
краем задрыжыць.
Устануць і зьбіраюцца
на поле мужыкі,
а ў горадзе ўзьвіваюцца —
гудкі… гудкі…
Рабочыя адважныя
на фабрыку ідуць —
хутчэй пазбыць сярмяжную
нам спадчыну бяду. У вёску з самажнейкамі
імчацца цягнікі.
Пачуюцца з жалейкамі
гудкі… гудкі…
Як глянеш, сэрца радуе:
будуем новы лад.
У кожнай хаце радыё
і радасьць зацьвіла.
Была дрыгва далінаю
праз цэлыя вякі, —
цяпер гудуць машынныя —
гудкі… гудкі…
А сонца шле праменьні нам.
вось быццам на папас.
Мы помнім, помнім Леніна
ня стала сярод нас.
і змоўклі над краінаю
сякеры, малаткі:
заплакалі хвілінаю —
гудкі… гудкі…
З песьнямі агністымі
і крэпнем і расьцём.
Мы будзем комуністамі —
на зьмену мы ідзём.
Мы будзем абаронаю
мы ўсе — франтавікі,
хай клічуць нас чырвоныя —
гудкі… гудкі!..
|