Ці чулі?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Толькі адна ночка Ці чулі?
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1921 год
Крыніца: Часопіс «Раніца», № 4, 25 сьнежня 1921 г., б. 2
Апошні час

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ці чулі?
(Маленькі малюнак)

Ці чулі мае дарагія, як бьецца сэрца ў маіх грудзёх, як рвецца душа на волю, да неба, да яскравых зор!…

Ці чулі гоман лісьцяў зялёных казкі чароўныя галін?

Ці чулі, як хвалі халодныя, аб бераг бьюцца, і цалуюць цёмны сітняк?

Ці чулі, як русалкі ў блеску цудоўным месяцы вяночкі сьплетаюць і песьні пяюць…

Ці чулі як недзе далёка, далёка ў цёмным бары пяе салавейка аб шчасьці, аб каханьні, аб лепшым жыцьці?

Яго няма ў нас з табою, людзі аднялі яго ў нас. Нашыя песьні з табою поўны нуды, жалю і радасьці ў іх, ня пачуеш — толькі гора ў іх, сьлёзы і сьмерць… Дык чаму-ж, ты доля злая, ня пашлеш пам сьмерці хутчэй!…

Чаму?

Хай сэрца астыне, біцца перастане… замрэ і душа адляціць… Чуеш, хай так будзе з намі.

* * *

Ці чуеш мая дарагая, як сэрца бьецца ў маіх грудзёх, як ірвецца душа на волю! да неба! да іскравых зор!…

Дзяргач.