Перайсці да зместу

Ткальня «слуцкіх» паясоў у Рожанне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жыровіцкая друкарня Ткальня „слуцкіх“ паясоў ў Рожанне
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 54
Цікавая агітацыйная беларуская брашура 1860-х гадоў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ткальня „слуцкіх“ паясоў ў Рожанне. Слава слуцкіх паясоў і значны зыск, які мелі Радзівілы са сваей ткальні ў Слуцку, заахвоціла шмат каго: ў XVIII ст. закладаць такіе ж ткальні ў сябе. Між іншымі Аляксандар Сапега ў 1786 гаду, залажыў, гэткую ткальню ў сваім палацы ў Рожанне, (Слонімскага пав.). Паясы Рожанскай фабрыкі былі па схэме імітаціяй паясоў, выходзіўшых са слуцкай фабрыкі, але мелі іншыя, даволі добра стылізаваныя рысункі. Адзін з гэткіх паясоў быў у кс. Юрага: Мачульскага ў Сьвянцянах. Даўжыня яго 380 цм., шырыня 33 цм., на канцах, вытканы па два букеты квётак, між якімі знаходзяцца традыцыйныя васількі. У самым нізе, у рамцы, з левай стараны, надпісь. „Róžanna“. Увесь паяс з шоўку, без мэталічных нітак, ў чатыры колеры: чорны, блакітны, ясна жоўты і чырвоны. Ткальні ў Рожанне істнавалі, паводле П. Бобровскага, („Гродненская губернія“), да 1860 гадоў, але ўжо ад 1815 году ткалі толькі сукно. Ў гэтым 1815 году на ткальнях працавала 200 работнікаў, якія прыгатаўлялі ў год 12.200 арш. сукна; ў 1860-х гадох Рожанская фабрыка прыгатаўляла толькі ледзь пятую часьць гэтага ліку, знача—каля 2.000 арш. сукна.

А. С.