Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Ой, напэўна, за вішнёвым

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завязка Ой, напэўна, за вішнёвым
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Буду мець шчасьце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, напэўна, за вішнёвым.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, НАПЭЎНА, ЗА ВІШНЁВЫМ
(З народных мотываў)


За садочкам, за вішнёвым,
ой, напэўна, за вішнёвым,
у сарочцы каляровай —

там каханы мой чакае
ой, напэўна, ўжо чакае,
трывожна выглядае.

Як у верасень лісточкі,
ой, напэўна, як лісточкі,
пахмурнелі яго вочкі.

Сэрца, мусіць, зазлавала,
ой, напэўна, зазлавала,
з-за даліны гнеў пазвала.

Але зараз, праз хвілінку,
ой, напэўна, праз хвілінку
стрэне ён сваю дзяўчынку.

Я-ж ня вінна, ўсё бывае
ой, напэўна, ўсё бывае.
І ніхто аб тым ня знае.

Хочаш так, але сумысьле,
ой, напэўна, ужо сумысьле,
усё ня так, як твае мысьлі.

Але згіне гнеў, даруе,
ой, напэўна, мне даруе —
прыбягу і пацалую…

1927 г.