Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Буду мець шчасьце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, напэўна, за вішнёвым Буду мець шчасьце
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Прастор казацкай коньніцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нараджэньне чалавека.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДУ МЕЦЬ ШЧАСЬЦЕ
(З народных мотываў)


Восень прачнулася раніцай яснаю,
золатакволымі
лісьцямі шастае.
Лісьцямі шастае, раніца насьцеж —
знойдзеным шляхам здалею прыйсьці, —
буду мець шчасьце,
шчасьце мець буду,
буду мець шчасьце
ў нашым жыцьці.

Золаку раніцы ўклон мой у пояс,
як сонца, з табою
жыцьцё маладое.
Жыцьцю маладому ня дай запрапасьці,
прыгрэй, прытулі, каб магло расьцьвісьці, —
буду мець шчасьце,
шчасьце мець буду,
буду мець шчасьце
ў нашым жыцьці.

Золак бадзёрыць, жыцьцё адмыкае
ключамі праменьняў
на неабкраі.
О, каб на крыўду мне больш не напасьці,
а ў сіле, гартована, з песьняй ісьці, —
буду мець шчасьце,
шчасьце мець буду,
буду мець шчасьце
ў нашым жыцьці.

1927 г.