Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/II/Дадаткі/I/За сто лѣт

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узоры прозы М. Багдановіча ў дакладных копіях За сто лѣт
Літаратуразнаўчая праца
Аўтар: Максім Багдановіч
1928 год
Забыты шлях
Іншыя публікацыі гэтага твора: За сто лет.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




За сто лѣт.

(Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасьці).

Ля істокаў.

[Беларуская літаратура за 100 лет].

Адрадзэньне беларускай пісьменнасьці належыць [пачынаецца] да першых гадоў XIX сталецьця, калі па між нашай краевой шляхты патроху пачала вырабляцца інтелігенція. Гэтым именем мы адзначаем сьвядомых людзей нясушчых сваю сьвядомасьць на карысьць простаго народа навэт і проці ўласнаго інтэрэсу. Такім чэлавекам у тую пару быў, напрыклад, [п. Хрэптовіч, звольніўшы сваіх мужыкоў ад прыгону, і п. Бжостоўскі, што зрабіў тое ж самае] маршалак Завіша, каторы ў 1818 г. на Вільненскім шляхоцкім сэймі сказаў шчырую прамову аб скасаваньні прыгону, і п. Хрэптовіч, звольніўшый сваіх мужыкоў ад яго, і п. Бжостоўскі, што зрабіў тое ж самае і інш. Ня шмат было гэткіх людзей, але лік іх увесь час узрастаў, чаму асабліва памагала праца Вільненскаго універсітэту, адчыненаго ў 1803 г. Патроху па між нашэй шляхты пачалі варушыцца новые думкі, нараждаліся новые паняцьця, з‘яўлялася увага да простаго народу, народа беларускаго. Вялізнае значэньне для [праясненьня развіцьця і] умацаваньня ўсяго гэтаго мела пракаціўшаеся тады па Еўропе рэха ад французскай рэвалюцыі. Нязлічымымі, нявідзімымі пуцінамі прасачываўся яе дух у тагочаснае жыцьцё, усюды спараджаючы і гуртуючы інтэлігенцыю. Гэтая апошняя з‘явілася навэт у многіх даўно ўжо замёршых народаў і пачала жывую працу над развіцьцем іх культураў, ці, іншымі славамі, над іх національным адрадзэньнем. Але ў нас, пры надзвычайнай слабасьці інтэлігенцыі, і пры поўнай неразвітасьці яе беларускіх національных пачуваньняў, у нас, кажу я, ўсё абмежылася некалькімі крокамі, ды і тые былі зроблены толькі дзякуючы дзе якім асаблівым умовам [нашаго] тагочаснаго жыцьця. У тую пару як раз ішло гарачае змаганьне маскалей з палякамі і абое яны мусілі згадаць аб даўно ўжо забытым беларускім народзе; апрыч таго гэтая завіруха збудзіла ў многіх людзей, найбольш са спольшчэнай шляхты, пачуцьце грамадзяніна, пачуцьцё любві да роднай старонкі; старонкай жэ гэтай для ніх была ня варшаўшчына, ня кракоўшчына, а наша беларуская земля; беларускіе казкі і песьні, што чулі яны змалку, пушчы, вазёры і рэкі нашаго краю, народ беларускі, па між катораго яны ўзгадаваліся, навэт беларуская мова, да каторай была прыхільна ў хатніх гутарках страсьвецкая шляхта, — усё гэтае зраслося з іх душою, і згадаўшы аб роднай старонцы беларусь бачылі яны. Гэты [провінцыяльны] краёвы патрыотызм выказаў сябе, па між іншым, [у так званай, польска-беларускай пісьменнасьці, малеваўшый у польскай мове жыцьцё селян і дробнай шляхты нашаго краю гэтаму спрыяў з‘явіўшыйся ў тагочаснай пісьменнасьці романтычны керунак] у вучоных працах датыкаючых нашай зямлі, за што трэба сказаць дзякуй перш за ўсё Вільненскаму унівэрсітэту, меўшэму шмат якіх бліскучых сіл. З людзей, працаваўшых па беларускай археологіі трэба адзначыць брацьцёў Тышкевічоў, Пржездзецкаго, Кіркора; з історыкоў Бандте, Лукашевіча, Балінскаго, Ліпінскаго, Нарбутта, Ярошевіча, Даніловіча і інш.; з этнографоў — Лінде [Ходакоўскаго], Чарноўскую, Шыдлоўскаго, Фалютынскаго, Мухлінскаго, Голембеўскаго, Рыпінскаго, а асабліва Чечота і Зенкевіча; праўда, гэтые вучоные, як і ўся тагочасная польская інтэлігенцыя, лічылі беларусь польскім краем дый думалі, што развіваючыся, беларусы мусяць прыстаць да польскай культуры і рана ці позна, а саліюцца такі з польскім народам; але ўсёж ткі яны, гаворучы аб нашым краю, так ці сяк а памагалі вырабленьню пачаткоў національно-беларускаго самапачуцьця між краёвай інтэлігенцыей, а такжэ і лепшэму пазнаньню беларускай мовы. У краснай пісьменнасьці гэты жэ самы рух выліўся ў розных творах, малеваўшых польскай мовай жыццё беларускіх селян і дробнай шляхты, [Асабліва часта сталі з‘яўляцца] чаму з саракавых гадоў вельмі спрыяў апанаваўшы ў той час романтычны кірунак, предстаўнікі катораго [вельмі] цікавіліся народнымі творамі і народным жыцьцём. На страніцах журналаў пачалі з‘яўляцца беларускіе казкі і песьні, у апаведаньнях з краёваго жыцьця увесь час спатыкаліся беларускіе выразы, іншы раз гутаркі дзе якіх асоб пярэказываліся навэт цэліком па беларуску; а адсюль ужо ня далёка і да чыста беларускіх твораў. Але яны ня маглі мець колькі нябудзь паважнага значэньня, бо карэніліся ня ў шырокіх грамадзянскіх патрэбнасьцях, а ў прыхільным душэўным настрою гуртка асоб, [ужо меўшых], зросшыхся з польскай ці, іншы раз, рассейскай культурай, да народа-ж гэтые творы бадай што ня дахадзілі; [за дл] за для гэтаго аўторы іх марыць ня маглі аб праўдзівым здавальненьні духоўных патрэб чытачоў, ці аб разьвіцьці беларускай культуры. Цікавейшы з нашых тагочасных пісьменьнікаў Я. Чачот — у прадмове да свайго зборнічка „Piosnki wieśniacze z nad Niemna“… W. 1845 р. сумлеваецца ў тым, што беларуская мова здалее калісь зрабіцца пісьменнай. Другі беларускі паэта — Рыпінскі так і рупіцца закрыць вочы на ўсё, што адражнае беларусь ад польшчы, і навэт ахфяруе адну з сваіх ксёнжак „першэму з беларускіх мужычкоў каторы наперад выучыцца чытаць, а потым гаварыць і думаць па польску“. Адсюль робіцца зразумелым і жартаўлівы дух першых беларускіх твораў, і выпадковасьць іх і нават тое, што амаль ня ўсе яны пісаліся вершамі; гэтае прыходзіцца сказаць аб першай жэ ластаўцэ навейшай беларускай пісьменнасьці — „Энеідзе“ пярэробленай з украінскаго.