Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/272/б

З пляцоўкі Вікікрыніцы
272а. ⁂ Ці ведаеце Вы, цёмнавокая пані 272б. ⁂ Цёмнавокая пані, канец
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
273. ⁂ Апусьціўшы густыя расьніцы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




272б.

∗     ∗

Цёмнавокая пані, канец!
Ёсьць, накшталт Вашых цёмных вачэй,
Зоры цёмныя, што [неўнарок]
Загараюцца ў змроку начэй.

Цёмнавокая пані, яны
Так прыгожы у дзіўны той міг,
І ня горш, мо’, ад Вашых вачэй,
[Калі вогнік зіяе] у іх.

Цёмнавокая пані, сябе
Я на гэтым агні не спалю:
Шмат на сьвеце ёсьць рожных агнёў,
Ўсе яны вабяць душу маю.

Увагі

[правіць]

272а. Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані… 272б. Цёмнавокая пані, канец! Выдаюцца з аўтографаў папкі IV (№ 10, ст. 13 і 15). Да першага з гэтых вершаў поэтам быў прыведзены эпіграф з А. Блока:
„Но знаю: не пройдет бесследно
Всё, что так страстно я любил —
Весь трепет этой жизни бедной,
Весь этот непонятный пыл“.
У простыя дужкі ўзяты няпоўнасьцю расчытаныя месцы.
Вершы цікавы, як узор працы поэты над абранай тэмай: першы — толькі нярыфмованы накід, другі — той-жа накід, але ўжо ўкладзены ў рыфмы.