Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/272/а

З пляцоўкі Вікікрыніцы
271. ⁂ Буду сьніць і днямі і начамі 272а. ⁂ Ці ведаеце Вы, цёмнавокая пані
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
272б. ⁂ Цёмнавокая пані, канец

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




272а.

∗     ∗

Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані,
Што бываюць ня толькі цёмныя вочы,
Але і цёмныя зоры,
[Што калі-не-калі схапляюцца] ясным сьветам.

У гэты міг
Яны, быць можа, ня менш прэкрасны
Ад Вашых [высечаных] з цёмнага каменю вачэй,
[Ў каторых раптоўна засьвячаецца] аганёк.

Не паляціць на яго мая душа,
Не апаліць свае кволыя скрыдэльцы.
Шмат ёсьць на сьвеце [рожных] агнёў,
І кожным з іх [заварожаны] я — Ваш пясьняр.

Увагі[правіць]

272а. Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані… 272б. Цёмнавокая пані, канец! Выдаюцца з аўтографаў папкі IV (№ 10, ст. 13 і 15). Да першага з гэтых вершаў поэтам быў прыведзены эпіграф з А. Блока:
„Но знаю: не пройдет бесследно
Всё, что так страстно я любил —
Весь трепет этой жизни бедной,
Весь этот непонятный пыл“.
У простыя дужкі ўзяты няпоўнасьцю расчытаныя месцы.
Вершы цікавы, як узор працы поэты над абранай тэмай: першы — толькі нярыфмованы накід, другі — той-жа накід, але ўжо ўкладзены ў рыфмы.