Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
254. ⁂ Ой, скацілася зорачка, скацілася 255. ⁂ Аня, Анечка
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
256. ⁂ Ўстужку сінюю ўплятаю

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




255.

∗     ∗

Аня, Анечка,
Мая ёлачка зялёная!
Ці віхуры цябе падламалі,
Ці грымоты ўразілі?
Ты ляжыш і не кранешся, —
Вочкі ясныя закрыліся,
Вусны бледныя стуліліся.
Але што-ж мы, мае людзейкі,
Засмуціліся?
Ўжо табе не баліць,
Ўжо табе давялося спачыць.

Увагі

[правіць]

255. „Аня, Анечка“… Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV, № 1, 29). Чарнавы накід напамінае сваім стылем адно месца вершу „Максім і Магдалена“ („Магда, Магдачка, мая зоранька ясная“)… Гэта падабенства дае падставу час напісаньня яго аднесьці, прыблізна, да 1915 году, калі ўхіл поэты ў галіне мастацкага фольклёрызму асабліва прыметны.