Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/254

З пляцоўкі Вікікрыніцы
253. ⁂ Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана 254. ⁂ Ой, скацілася зорачка, скацілася
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
255. ⁂ Аня, Анечка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




254.

∗     ∗

Ой, скацілася зорачка, скацілася,
Ты ушла ад нас — і не прасьцілася,
Не прасьцілася, не разьвіталася,
І куды ушла — не сказалася.
Я-ж цябе лячыла, даглядала,
[На сьнег нагаворны клала],
Праз хамут прадзявала,
Ліпавым цьветам паіла.
Чаму-ж ты мне гэтак зрабіла?..

Увагі

[правіць]

254. Ой, скацілася, зорачка, скацілася… Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV, № 1, 28). Шосты радок у аўтографе закасованы; ён пастаўлены ў простыя дужкі. Час напісаньня прыблізна вызначаецца — таксама, як і для папярэдняга вершу, — гадамі захапленьня поэты мастацкім фольклёрызмам, г. зн. 1914—15 г. г.