Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
227. ⁂ Гул вулічных шынкоў; панельны бруд, каштаны 228. ⁂ Трэск дроў; газьніцы блеск няяркі; за сталом
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Le foyer, la lueur étroite de la lampe (1870)
Пераклад: Максім Багдановіч
229. ⁂ Ноч. Дождж. Нябёс імгла

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




228.

∗     ∗

Трэск дроў; газьніцы блеск няяркі; за сталом
Задумчыва сяджу з рукою пад віском;
Ў вачох каханай зьнік пагляд мой; ціша хаты;
Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты!
Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец;
Салодка стомлены, чакаю я вянец,
Гарачы шлюбны мрок, шалёнасьць першай ночы…
І гэта ўсё ісьці з душы маёй ня хоча,
Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод
Праз лютых месяцаў і скучных тыдняў ход.

Максім Багдановіч сярод таварышоў-студэнтаў (за сталом, сёмы справа).
З фотографічнай групы 1914-га году.

Увагі

[правіць]

228. Трэск дроў; газьніцы блеск няяркі… Выдаецца з аўтографу (IV, 6, 21). Пераклад вершу P. Verlaine „Le foyer, la lueur étroite de la lampe“ з разьдзелу „La bonne chanson“.
Захаваўся чарнавы накід гэтага перакладу (у папцы IV. 6), у якім 3-ці радок чытаецца „у вачох каханкі“. Літ. Камісіяй прынята чытаньне першага аўтографу: „у вачох каханай“.
У 4-м радку поэтам ужыта дзеяпрыслоўе цяперашняга часу „дымяшчайся“, утворанае на узор рас. літаратурнае мовы; у гэтым-жа радку слова „пара́“ (з націскам на канцы) ужыта поэтам у сэнсе „час“.