Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/218

З пляцоўкі Вікікрыніцы
217. Захад 218. ⁂ Глянь: месяц бледны
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: La lune blanche (1870)
Пераклад: Максім Багдановіч
219. ⁂ Покуль, зорка, ўраньні твой

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




218.

∗     ∗

Глянь: месяц бледны
Ў лясу гарыць,
І сьпеў пабедны
3 галін ляціць,
Ўвесь поўны сілы.

О, друг мой мілы!

Сьвет спачывае.
Як шкло — ставок;
Ён адбівае
Калін гурток
І явар стары.

Снуй, сэрца, мары!

Спакой глыбокі
Зьлятае к нам
З нябёс далёкіх,
І зьяе там
Блеск золку ясны.

О, момант красны!

Увагі[правіць]

218. Глянь: месяц бледны… Выдаецца з чарнавога аўтографу (п. IV, № 6, 6). Пераклад вершу P. Verlaine „La lune blanche“ з разьдзелу „La bonne chanson“.
Чарнавыя варыянты (IV, 6, 6):
17.Блеск фарбаў рожы…
18.О, час прыгожы!