Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
216. ⁂ Плач сэрца майго 217. Захад
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Soleils couchants (1866)
Пераклад: Максім Багдановіч
218. ⁂ Глянь: месяц бледны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




217.

ЗАХАД.

Слабне золак, згарае —
І нячутна, паволі
Смутак свой разьлівае
Захад сонца у полі.
Смутак свой разьлівае
Сьпеў ласкавы аб долі,
Душу цеша, сьцішае
Захад сонца у полі.
Сны у ёй вынікаюць,
Як на сінім абшары,
Устаюць і сплываюць
Ў блеску захаду мары.
Устаюць і зьнікаюць
Сноў цудоўныя чары,
Быццам тонуць і зьяюць
Ў блеску захаду мары.

Увагі

[правіць]

217. Захад. Друкуецца з чарнавога аўтографу (п. IV. № 6, ст. 21). Пераклад вершу P. Verlaine „Soleils couchants“. 3 разьдзелу „Poèmes Saturniens“.