Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/93
← 92. Возера | 93. Над возерам Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
94. Вадзянік → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над возерам (Багдановіч). |
93. НАД ВОЗЕРАМ. Сонца ціха скацілася з горкі; Ў іх русалкі заблуталі косы, — |
Увагі
[правіць]93. Над возерам. Перадрук з тэксту „Вянка“ 1913 году з наступнымі зьменамі з варыянтаў экзэмпляру „Вянка“ № 2:
6 | Рвуць бліскучыя, яркія ніці; | |
Рвуць і блытаюць срэбныя ніці, |
У гэтым экзэмпляры 1—4 радкі закасованы і замест іх даны новыя чатыры радкі:
1Заціхае і грукат і гоман.
2Месяц выплыў у небе і сьвеціць.
3Як шырока ён кінуў на Нёман
4Залацістыя, яркія сеці.
Прыведзеныя чатыры радкі ня прыняты Камісіяй з тае прычыны, што яны ня поўнасьцю апрацаваны: аўтар кажа: „Месяц… сьвеціць… і кінуў на Нёман“, а загаловак вершу застаўлены: „Над возерам“.
У 6-м радку аўтарская папраўка: „бліскучыя, яркія“ прынята для таго, каб пазбавіцца паўтарэньня слоў: „заблуталі“, „блутаюць“ і „срэбныя“.
Верш задатаваны 1909 годам рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1. Першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1919 г.
Варыянты „Н. Н.“:
2Месяц белы снуецца і сьвеціць.
3Аглядае бахматыя зоркі…
5У іх русалкі запуталі косы, —
6„плутаюць“ зам. „блутаюць“.
8„усьніце“ зам. „засьніце“.
У лісьце С. Е. Полуяна М. Багдановічу ад 1-га кастрычніка 1909 г. прыводзіцца пераклад гэтага вершу на украінскую мову украінскага песьняра Шаповала:
Тихо скотилося сонце за гори… |
Полуян піша: „Шаповалу гэты верш дужа спадабаўся. „Він виявляе дійсного поэта-художніка“, кажа ён“ (Шаповал).