Над возерам (Багдановіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Над возерам
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1909
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/17


Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці.

Ў іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць і блутаюць срэбныя ніці;
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: «Засьніце».

(1909)

Глядзіце таксама[правіць]