Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
114. ⁂ Па-над белым пухам вішняў 114. Романс
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
116. Досі ўжо працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раманс (Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




115.

РОМАНС.

Quand luira cette étoile, un jour.
La plus belle et la plus lointaine,
Dites-lui qu’elle eut mon amour,
O derniers de la race humaine.
Sully Prudhomme.

Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю,
Сьветлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Вэнэра ўзышла.
3 гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханьнем к табе разгарацца
3 гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстаньні
Там з ёй зьліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханьне,
Глянь іншы раз на яе…

Увагі

[правіць]

115. Романс. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У другім экзэмпляры „Вянка“ рукою поэты верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).
Чарнавыя варыянты (п. IV, № 13, ст. 34):

2 Сьветлыя радасьці ў сэрцы зажгла…
Згадкі збудзіла і (сэрца) радасьць зажгла (нуду разьвяла).

18„зьліем“ надзвычайная форма (зам. „сальём“).