Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
111. Зімой 112. Перад паводкай
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
113. ⁂ Падымі у гару сваё вока
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад паводкай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




112.

ПЕРАД ПАВОДКАЙ.

Праясьняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.

І пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд.

Зазьвіняць жалобна крыгі,
І бурлівая вада
Сьнег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сьляда.

Дык разьлійся-жа раздольна
Ў чыстым полі і гаю
І красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!

Увагі

[правіць]

112. Перад паводкай. Напісаны верш, як зазначана ў „Красавіку“, у 1910 годзе.
Першы раз надрукаваны ў „Н. Hіве“ 1912 г.
Варыянт „H. Нівы“:
16Распалі душу маю.
У 4-ым радку „ада сна“ (зам. „сну“) захоўваецца для рыфмоўкі з словам „вясна“ (2р.).