Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Старая спадчына/169
← 168. ⁂ Шмат у жыцьці ёсьць дарог | 169. Пэнтамэтры Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
170. Непагодаю маёвай → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пэнтамэтры (Багдановіч). |
169. ПЭНТАМЭТРЫ. Чыстыя сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені;
З нізкага берагу дно акіяну вачам недаступна, — |
Увагі
[правіць]169. Пэнтамэтры.
Перадрук з тэксу „Вянка“. Першыя два радкі былі выдрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 г., № 28.
Варыянты „Беларускага Календара Н. Нівы“ 1913-га году:
1Ясныя, чыстыя сьлёзы з вачэй пакаціліся,
2Але з зямлёю зьмяшаўшысь, гразьзю зрабіліся…
Аўтарскія папраўкі ў экзэмпляры „Вянка“ № 2: закасованы загаловак „Пэнтамэтры“ і напісаны „Элегічныя дысьціхі“.
З радок: „бліжыцца“ зам. „хіліцца“.
У 3-м пэнтамэтры 3-ці радок „прыбрэжнай страмніны“ — выраз запазычаны з расійскае мовы.