Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Старая Беларусь/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
126б. Слуцкія ткачыхі 127. Безнадзейнасьць
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
128. ⁂ Ціхі вечар; зьнікнула сьпякота
Іншыя публікацыі гэтага твора: Безнадзейнасьць (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




127.

БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.

Скарына, доктар лекарскх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.

Увагі

[правіць]

127. Безнадзейнасьць. Дата напісаньня зазначана рукою аўтара ў сьпісе вершаў „Красавік“ — 1913 год; але, прыняўшы пад увагу паказаньне самога аўтара, што ўсе вершы, якія ўвайшлі ў „Вянок“, пісаліся з паловы 1909 г. да паловы 1912 г. Дату „Красавіка“ трэба прызнаць ня зусім дакладнай.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.