Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Места/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
133. ⁂ За дахамі места памеркла нябёс пазалота 134. ⁂ На глухіх вулках — ноч глухая
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
135. Завіруха
Іншыя публікацыі гэтага твора: На глухіх вулках — ноч глухая…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




134.

∗     ∗

На глухіх вулках — ноч глухая.
Ня менш глухі людзкі натоўп
Дык хто-ж пачуе, як сьпявае,
Як стогне тэлеграфны стоўп?

І места, дзе няма прастора
Дзеля прыроды буйных сіл,
Прабіла сьцежку мору гора
Палёў, лясоў, капцоў, магіл.

Палёў, дзе круціць завіруха,
Ўзрываючы халодны сьнег,
Палёў, дзе ўсё бушуе глуха,
Дзе чутны разам стогн і сьмех!

І вось той гул мне ў душу ўліўся.
Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот!
Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся
Я ля ліхтарні да варот.

Увагі

[правіць]

134. На глухіх вулках — ноч глухая… Верш першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
Рукапісны варыянт (папка № IV, № 8, 7):
8палёў, курганаў і магіл…
У 14-ым радку аўтарам ужыта форма „дрыжашчы“, утвораная на ўзор расійскае літаратурнае мовы.
5„прастора“ (зам. „прастору“) застаецца для захаваньня рыфмы з словам „гора“ (7 р.).