Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
194. ⁂ Бяз сіл, уся ў пату, як белы сьнег, блядна 195. ⁂ Пасьля радзін ты ўсё штодня марнееш
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
196. ⁂ „Смертію смерть поправ“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




195.

∗     ∗

Пасьля радзін ты ўсё штодня марнееш:
Асунулася цела, зблякла твар,
Засьмяглі і растрэскаліся губы;
На іх парой няпэўна прабяжыць
Пасьмех — і зьнікне, жалкі і пужлівы;
Як сьцені, сіняватыя кругі
Навокала вачэй ляглі, а вочы
Як быццам просяць зьлітавацца ўсіх.

Так крохкая, пушыстая багатка
Пад ветрам аблятае, каб магло
Яе насеньне узрасьці і кветнуць,
І толькі кволае сьцябло пасьля
Гаворыць аб жыцьці, дзіцям адданым.