Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
193. ⁂ З ёнкам дзіця ты раджаеш 194. ⁂ Бяз сіл, уся ў пату, як белы сьнег, блядна
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
195. ⁂ Пасьля радзін ты ўсё штодня марнееш

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




194.

∗     ∗

Бяз сіл, уся ў пату, як белы сьнег, блядна,
На зьлітаю крывёй і зьмятай караваці
Ляжыць шчасьлівая і жалкая яна,
І аб адным у ёй цяпер дума: «Я — маці».

Яна збалела ўся. Ёй, можа, ўжо ня жыць.
І ўсё-ж ткі радасьцю бязьмежнай зьяюць вочы,
А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць
Чырвоны, цёпленькі і неяк сьмешна смокча.