Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
191. ⁂ Як хораша, калі дзіцё 192. Пракляцьце вагітнай
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
193. ⁂ З ёнкам дзіця ты раджаеш

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




192.

ПРАКЛЯЦЬЦЕ ВАГІТНАЙ.

К твайму ваконцу каля ганка
Падходзіць варажыць цыганка
Ў лахмане зрэбным і нячыстым
Са срэбрам зьяючым маністам.
І, чуючы твае адмовы,
Шыпіць пракляцьця злыя словы
З паглядам у пагляд упёртым:
«Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!»
І, засьмяяўшыся нясьмела,
Ты задрыжэла і збляднела.

Увагі

[правіць]

192. Пракляцьце вагітнай. У першым радку прынята рэдакцыйная папраўка „каля“ зам. аўтарскага „дзеля“.
У 3-м, 4-м і 7-м радкох пакінуты аўтарскі тэкст „зрэбных“ замест „крамных“, „шыпіць“ зам. „сіпіць“ і „з“ (паглядам) зам. „с“.