Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
190. Трыолет 191. ⁂ Як хораша, калі дзіцё
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
192. Пракляцьце вагітнай

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




191.

∗     ∗

Як хораша, калі дзіцё
Пад сэрцам ціха зварухнецца,
І ўраз па целу разьліецца
Яшчэ нязвычнае чуцьцё.
Душа — ў салодкім палусьне,
І кажуць знакі чалавечка:
«Я — пценчык, ты — маё гнязьдзечка,
Ня руш, ня руш, ня руш мяне!»