Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Згукі бацькаўшчыны/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
121. ⁂ Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю 122. Вечар
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
123. Летапісец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Месяц круглы ўстаў на небе…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




122.

ВЕЧАР.

Месяц круглы ўстаў на небе,
Блішчыць нявысока,
Ўвесь чырвона-жоўты, быццам
Пугачова вока.

3 мілым, задушэўным зыкам
Важкі хрушч лятае;
Пра няшчаснае каханьне
Нехта запявае.

Голас полем пракаціўся,
У бары аддаўся:
«А дзе-ж тая крынічанька,
«Што голуб купаўся?»

І снуюцца сумна ў сэрцы,
Ўюцца адгалоскі
Роднай песьні, простай песьні
Беларускай вёскі…

Увагі

[правіць]

122. Вечар. Верш друкуецца з „Вянка“ з аўтарскай папраўкай у 15-ым радку: „роднай“ зам. „горкай“.
Першы раз надрукованы ў „Н. Н.“ 1911 г. № 33.
Варыянты ў экзэмпляры „Вянка“ № 2.
1Ясны вечар, сьветлы месяц.
2Белая дарога.
3Выйду з цеснай, душнай хаты.
4Стану ля парога.
Гэты верш зьяўляецца пераапрацоўкай народнае песьні, якую сьпявала маці поэты: „А дзе-ж тая крынічанька, што голуб капаўся“. Пачатак песьні поэтам уведзены ў 11-12 радкі вершу. (Матар‘ялы да біографіі М. Багдановіча, напісаныя бацькам пісьменьніка, ст. 79).