Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Згукі бацькаўшчыны/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
117. ⁂ Ўся ў сьлязах, дзяўчына 118. ⁂ Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
119. ⁂ Ня кувай ты, шэрая зязюля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




118.

∗     ∗

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае:
«Сьцежка ў полі пралягае, траўкай зарастае.
Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, —
Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.
Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, —
Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:
Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;
Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае».

Увагі

[правіць]

118. Сумна мне… Першы раз надрукованы ў „Н. Н.“ 1911 г. № 22.
У другім экзэмпляры „Вянка“ рукою аўтара верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).