Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
115. Романс 116. Досі ўжо працы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
117. ⁂ Ўся ў сьлязах, дзяўчына
Іншыя публікацыі гэтага твора: Досі ўжо працы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




116.

ДОСІ ЎЖО ПРАЦЫ.

Гэй, варушэцеся, коні панурыя,
Досі ўжо працы, бо сонца зайшло!
Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя
Боразны ў небе яно правяло.
Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя,
Месяц пакрые палі палатном…
Досі ўжо! З вамі вярнуся да хаты я
І пазабудуся сном.

Увагі[правіць]

116. Досі ўжо працы. Верш першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1910 г. № 23-24.