Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
158. ⁂ Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы 159. ⁂ Сьвяча бліскучая зіяе
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
160. Песьняру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьвяча бліскучая зіяе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




159.

∗     ∗

Сьвяча бліскучая зіяе,
Каб расступілася імгла;
Ў яе агню — краса жывая,
Яна прыгожа і сьвятла.

Ўблізі матыль дрыжыць ад болю,
Прываблены з імглы агнём,
Ён рынуўся туды бяз волі
І сьмерць сваю спаткаў у ём.

Сьвяча гарыць. З яе ліецца
За кропляй кропля, як раса,
А матылёк ужо ня б’ецца:
Табе ахвяра ён, краса!

Увагі

[правіць]

159. Сьвяча бліскучая зіяе… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У 8-м радку форма „ём“ зам. „ім“ застаўлена для рыфмы з словам „агнём“ (6 р.).