Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
155. ⁂ Жывеш ня вечна, чалавек 156. ⁂ Мудрай прамовы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
157. ⁂ Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мудрай прамовы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




156.

∗     ∗

Мудрай прамовы
Мёд залацісты,
Поўныя соты
Мне да спадобы;

Але ня меней
Сэрцу панадны
Мёд сваім хмелем
Сьветлым і тонкім.

Увагі[правіць]

156. Мудрай прамовы мёд залацісты… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 год, № 46.