Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
153. ⁂ Калі зваліў дужы Гэракл у пыл Антэя 154. ⁂ Бледны, хілы ўсё-ж люблю я
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
155. ⁂ Жывеш ня вечна, чалавек
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бледны, хілы, ўсё ж люблю я…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




154.

∗     ∗

Бледны, хілы ўсё-ж люблю я
Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон!
Ён у жылах кроў хвалюе,
Ў ім жыцьцё струёю плешча, вее хмелем ён.

Верш такі — як дар прыроды,
Вінаграднае, густое, цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы, —
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.

Увагі

[правіць]

154. Бледны, хілы, ўсё-ж люблю я… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1910 г. № 37.
У аўтографе 1 р. „чахлы“ зам. „хілы“.