Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
150. ⁂ Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных 151. ⁂ Ой, чаму я стаў поэтам
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
152. ⁂ Даўно ўжо целам я хварэю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, чаму я стаў паэтам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




151.

∗     ∗

Ой, чаму я стаў поэтам
Ў нашай беднай старане?
Грудзі ныюць, цела вяне,
А спачыць ня можна мне:
Думкі з розуму ліюцца,
Пачуцьцё з душы бяжыць…
Мо’ за імі кроў палыне,
І тады ўжо досі жыць!

М. Багдановіч.
З фотографічнай картки 1911-га г.
На картцы — аўтограф вершу
№ 231 (разьдзел V-ы).

Увагі

[правіць]

151. Ой, чаму я стаў поэтам… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.