Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
8. Прыдзе вясна 9. Хрэсьбіны лясуна
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
10. Лясун. Сосны, елі, хвоя…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хрэсьбіны лесуна.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




9.

ХРЭСЬБІНЫ ЛЯСУНА.

Бор шумеў, навяваў зводны сон,
А у ім ціхі гул раздаваўся, —
Гэта ў небе лясун калыхаўся
На вяршынах вялізных сасон.
Яму месяц маркотны сьвяціў,
Падымалі крыжы ў неба елі, —
І у сіняй нябеснай купелі
Душу дзікую ён ахрысьціў.

1909.

Увагі[правіць]

9. Хрэсьбіны лясуна. Верш друкуецца з „Нашае Нівы“ (1909 г. № 35-36), дзе першы раз надрукован.