Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
64. ⁂ Ой лясы-бары ды лугі-разлогі! 65. ⁂ Сярод вуліцы у нас карагод
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
66. ⁂ У мясьцечку Церасьцечку не званы гудзяць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сярод вуліцы у нас карагод…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




65.

∗     ∗

Сярод вуліцы у нас карагод,
Ды ня йду я ў таночку гуляць,
Як той мак на градзе, красаваць,
Праз красу сваю таварышак злаваць.
Здрадзіць тварык белы бедную мяне:
Толькі міленькае імя назавуць —
Белы тварык разгараецца,
А дзяўчаты усьмяхаюцца.

1915.

Увагі[правіць]

65. Сярод вуліцы ў нас карагод… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 29-30. Захаваўся верш гэты і ў чарнавым рукапісе поэты (п. IV, № 1, ст. 41).