Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
3. На чужыне 4. З цыклю „Эрос“. Ў космах схаваліся кветы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
5. З цыклю „Эрос“. Зірнуў, як між валос…
Іншыя публікацыі гэтага твора: З цыклю «Эрас».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.

З ЦЫКЛЮ «ЭРОС».

Ў космах схаваліся кветы чырвоныя,
Кветы чырвоныя,
Неапылёныя.

Хцівасьць жаданьня іх томіць таёмная,
Томіць таёмная,
Сіла няскромная.

Але дарэмна ў іх сокі б’юць шпаркія,
Сокі б’юць шпаркія,
Сьвежыя, яркія.

Зьвянуць яны, тыя кветы чырвоныя,
Кветы чырвоныя
Неапылёнымі.

1908—9.

Увагі[правіць]

4. З цыклю „Эрос“. „У космах схаваліся кветы“… Верш друкуецца з аўтографу (п. VI, № 48). На падставе параўнаньня па пісьме з задатаванымі вершамі 1908 і 1909 г.г. Літаратурная Камісія ўмоўна адносіць дату напісаньня вершаў (з цыклю „Эрос“. №№ 4 і 5) да 1908-1909 г.г. Юнацкімі іх трэба лічыць і па характары трактоўкі выбранае поэтам тэмы.

У лексыцы зварачае на сябе ўвагу русіцызм — „няскромная“ (6).