Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
31. ⁂ Пэўна любіце вы, пане 32. ⁂ Разгарайся хутчэй, мой агонь
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
33. ⁂ Срэбныя зьмеі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




32.

∗     ∗

Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы, —
Хай цябе шум вятроў ня пужае:
Пагашаюць яны аганёчак малы,
А вялікі — крапчэй раздуваюць.
Разгарайся хутчэй, зіхаці, аганёк, —
Каб, калі і замёр ты бяз долі,
Ўсіх спужаў-бы страшны абступіўшы іх мрок,
Хай агнёў не гасілі-б ніколі.

1911.

Увагі

[правіць]

32. Разгарайся хутчэй мой агонь… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1911 г. № 39.