Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
30. Романс 31. ⁂ Пэўна любіце вы, пане
Паэзія ў прозе
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
32. ⁂ Разгарайся хутчэй, мой агонь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пэўна, любіце вы, пане…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




31.

∗     ∗

Пэўна любіце вы, пане, між страніц старых, пажоўклых кнігі, ўжо даўно забытай, адшукаць сухі цьвяток. Пабляднелі яго хварбы, ледзь трымаюціца лісточікі… Але колькі ён прабудзіць ў сэрцы кволым пачуцьця! Чаму вы цьвяток хавалі, што жадалася, забылась, — ўсё ўсплыве ў душы i збудзіць мілых згадак доўгі рой. Ў думцы зноў вы пражывеце, беззваротныя часіны, і для вас каштоўным стане гэты высахшы цьвяток.

Вершы, вершы дарагія! Спарадзіў я вас, маленькіх, ў час, калі мне падымала грудзі хваля пачуцьця. І няхай яно з вас зьнікла, хай збляднелі вы, засохлі, ўсё-ж вы будзіце мне згадкі, і за гэта дзякуй вам. Не абміне і чытач вас. I ў яго калісь бывала мысьль супольная з маёю, тая-ж хваля пачуцьця. Ўсё калісь перажытое пакідала сьлед у сэрцы і ляжала нярухома цёмнай залежжу, пластом. Разварушце-ж, мае вершы, гэты пласт: хай згадка згадку кліча, цягне, хай чытач мой зноў былое пражыве!

1911.

Увагі[правіць]

31. Пэўна любіце вы, пане… Перадрук з „Н. Н.“ 1911 г. № 4. Верш падобны да вершу № 90: „Вы, хто любіце патрапіць“, але тэма ў гэтым вершы больш разьвіта.
У 4-ым р., зам. выдрукаванага ў „Н. Н.“ слова „чога“, Літ. Камісіяю пастаноўлена „чаму“. „Чога“, трэба думаць, ужыта на ўзор рас. „чего“.