Перайсці да зместу

Тарасъ на Парнасѣ и другія бѣлорусскія стихотворенія (1902)/Прадмова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова
Публіцыстыка
Аўтар: Еўдакім Раманаў
1902 год
Пераклад: Gleb Leo
Тарасъ на Парнасѣ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У Беларусі шырока распаўсюджаныя штучныя беларускія творы, збольшага ў форме вершаў гумарыстычнага й сатырычнага зьместу. Гэтакія вершы: «На падзеньне Польшчы», «1812 год», «Тарас на Парнасе», «На вызваленьне сялянаў», «З нагоды бунту 1863 году», «Вясна гола перапала», «Панскае ігрышча» і мн. інш. Большая частка іх увайшла ў выданьне Е. Радзіміча «Милостивый Осипъ» (Віц. 1896); іншыя даступныя толькі ў рукапісных сьпісах.

Найбольшай увагай чытачоў карыстаюцца чамусьці «Тарас на Парнасе» й «Панскае ігрышча».

Хто напісаў гэтыя пародыі дакладна не вядома. Мяркуючы зь некаторых літаратурных намінак, «Тарас» напісаны ў часы Гогаля, Булгарына, Грэча (до-души въ газети я васъ облаю на ўвесь свѣтъ, — якъ Гоголя у прошлымъ лѣти!).

Некаторыя прыпісваюць гэты твор вядомаму беларускаму паэту-этнографу Дуніну-Марцінкевічу, нашаму земляку,аўтарумногіх беларускіх паэмаў. Але гэта ледзьве праўда. Марцінкевіч велмьі блізка стаяў да польскай літаратуры й ня мог добра ведаць літаратурных дачыненьняў расейцаў.

Больш верагодным трэба прызнаць думку, што «Тарас» напісаны ў г. Горках, у пачатку пацідзясятых або ў канцы саракавых гадоў мінулага стагодзьдзя, канкрэтна ў першыя гады існаваньня Горацкага земляробчага інстытуту, які быў у той час вышэйшай навучальнай установай.

Што датычыцца «Панскага ігрышча», то гэта, бессумнеўна, твор навейшай фармацыі і належыць нейкаму Юрку, ураджэнцу Мінскай губэрні.

«Могил. Губ Вѣдомости» ў водгуку пра дадзеную брашуру (№ 15 ўа 1901 год) прыводзяць некалькі строфаў са «Смыка беларускага» С. Рэўкі, у якіх ён адказвае Юрку на яго «Панскае ігрышча». Тут мымаем магчымасьць зьмясьціць гэты адказ цалкам.

Акрамя таго, у гэтым выданьні даем месца вершам Дунін-Марцінкевіча: «Крык. шум, гоману карчме» й «У магілёўскім прыёме», зь вядомай паэмы гэтага аўтара «Гапон» (Менск,1855 г.), што складае вялікую бібліяграфчіную рэдкасьць.



  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.