Сьветацені (1928)/Зноў вясна…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Раскідаў месяц перамёты… ⁂ Зноў вясна…
Верш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1928 год
⁂ Ўпрадае дым у залатую гладзь…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зноў вясна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Зноў вясна.
Зноў купаюцца далі ў разьлівах,
Зноў так чыста блакітная гладзь…
І так хочацца ў думках маўклівых
Залатыя палі цалаваць…

Зноў так радасна шэпчуць дубровы,
Зноў гамоніць аб нечым быльнёг…
Надрываецца плачам карова
На прывольлі ў шырокіх палёх.

Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары.
На страсе агалцелыя каўкі
На сьціхаюць да познай пары.

А як вечар датлеіць за хатай,
А як змрокі прылягуць к вакну,
За ваколіцу ходзяць дзяўчаты
І гукаюць красуню вясну…

Эх, вясна!
На‘т нялюбаму хочацца верыць, —
На‘т пастылае стала мілей…
Зноў пылае бунтарскае сэрца
У бязьмежжы юнацкіх надзей.

Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары…
На страсе агалцелыя каўкі
Ня сьціхаюць да познай пары.