Суседзі (1932)/Усё гэта праўда
← „Рэформы“ пана міністра | Усё гэта праўда Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Міністэрскае паляваньне → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Усё гэта праўда… |
УСЁ ГЭТА ПРАЎДА…
„Лепш разумным нагам пакланіцца, чым дурной галаве“.Народная прыказка.
Урачыстае пахаваньне.
Пяшчотныя нэкролёгі.
Артыкулы ў чорных рамках.
„Надгробные ридания“…
… Як вы думаеце, трэба каню гэта?
— Не!
— Дык вось усё гэта было і ў выстарчаючай меры.
Гісторыйка… Як па вашаму?!
Здавалася, — памёр конь, ну і памёр…
Ды, каб гэта-ж быў просты конь, а то памёр Гнедко.
Ня чулі? Ах, якія вы някультурныя!
Гэта-ж той самы Гнедко, на якім маршалак Пілсудзкі „наступаў“ з-пад Бярэзіны на Варшаву непасрэдна ў першых шэрагах арміі „оглашаючи поле брани веселыми криками“.
Памёр Гнедко… Якая дачасная страта… Рэчы паспалітай.
Нэрвы ня вытрымліваюць…
Міністры пана Пілсудзкага і прэса маршалка зараз у адзін голас плача:
— Гнедко, а, Гнедко… І на каго ты нас пакідаеш?
— Ня чуе? Маўчыць… Асірацелі… Асірацела дзяржава… Жалобна…
Я, таварышы, сам чытаў усе гэтыя гімны каню маршалка. Я ведаю, вы мне не паверыце, бо гэта-ж трэба бачыць, каб паверыць.
■