Суседзі (1932)/«Рэформы» пана міністра
Выгляд
← Страшны доктар | „Рэформы“ пана міністра Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Усё гэта праўда → |
„РЭФОРМЫ“ ПАНА МІНІСТРА.
„Падавалі дэклярацыі,
Пісалі інтэрпэляцыі,
А школы якой нам трэба
Абяцалі даць ў небе“.(Час. „Маланка“. Зак, Бел).
Справа з беларускай школай у Польшчы ідзе добра.
Ідзе добра да таго часу, пакуле сяляне носяць дэклярацыі… А як прышла гэтая дэклярацыя да гміны, з гэтага часу пачынаецца „школьная рэформа“.
Сялян, падпісаўшых дэклярацыю, дзе якіх пасадзяць, дзе якіх ператрасуць, дзе якім ліхтары аля „асьветы“ паставяць. На гэтым і вырашаецца пытаньне аб беларускай школе ў Польшчы.
Наогул, міністр асьветы Польшчы, каб апраўдаць сваё існаваньне, працуе па мудраму лёзунгу: — зачыняць беларускія школы раней іх адчыненьня.
Надзвычайная турбота аб беларускім насельніцтве!
■