Перайсці да зместу

Суседзі (1932)/Міністэрскае паляваньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Усё гэта праўда Міністэрскае паляваньне
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Фашысцкі фокстрот

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МІНІСТЭРСКАЕ ПАЛЯВАНЬНЕ.

Польскі міністр унутраных спраў у сваім дзяржаўным гэніі больш усяго вядомы, як паляўнічы.

Каб захаваць і надалей свой дзяржаўны аўторытэт паляўнічага, міністр паведаміў Ровенскае староства, што ён выяжджае туды на паляваньне.

Ровенскае староства глыбока паразмысьліла над гэтым паведамленьнем і, урэшце, вынікам колектыўяага розуму было прапанавана зрабіць спробы міністэрскага паляваньня.

У часе генэральнай спробы ўсе былі на мясцох…

Мясцовы стараста адыгрываў галоўную ролю міністра, іншая вышэйшая мясцовая ўлада, каб праскакаць бліжэй да „Міністра“, праводзіла ролю гончых і, толькі „калескія асэсары“ тут як і заўсёды, праводзілі другія ролі загоншчыкаў.

Генэральная спроба адбылася слаўна.

Зайцаў бегала на старосту ў ролі міністра шмат. Праўда, некаторыя зайцы бралі крыху правей альбо лявей ваяводы, але гэта было па іх заечай несьвядомасьці, бо што да старосцкай хады ў ролі гончых, дык яна гнала зайцаў акуратна і роўна на старосту.

Таксама адна лісіца замест супыніцца, як гэтага жадалі ў старостве, супынілася на 40.

Але калескія асасары і гэта прыпісалі лісінай хітрасьці, але ні ў якім выпадку не нядбайнасьці іх, колескіх асэсараў, нядбайнасьці старэйшай адміністрацыі ў ролі гончых.

Але… увесь „эфэкт“ паляваньня сапсаваў нейкі хлапчук, які з прычыны сваіх дзіцячых гадоў захапіўся гэтай гульнёй і падбег да пана старасты, які быў у ролі міністра, прасіць цукерак.

Пан староста, абураны гэткай непашанай хлапчука не да сябе, вядома, а да пана міністра, якога ён адыгрываў, аддубасіў хлапчука поясам.

Нават польскія газэты ў гэтым месцы спалохана пытаюцца:

— А што-ж было з хлапчуком, каб гэта быў не староста, а сапраўдны міністр?