Разаслала зара свае сеткі,—
І дымовы рушнік сьветам пляміцца…
Мерзлай скібай гукаюць палеткі:
— Раніца!.. Раніца!..
Хныча сон з перапуду вялікага,—
Вабны ложак сякерай паколаты,
Краявід пазалесілі пікі,
Ля трыбуны сьцягі гараць золатам.
На узгорку магільным ялоўцы
Зелянінай варушацца сьпячаю.
Сваёй раці чырвоны прамоўца
Кажа словы гарачыя…
Забуяніла лоскатам войска,
Плыньню бурнай прамовы натхненае,—
І забілісь рашучасьцю воплескі,
Ў бойку кінуўшы морам калёны…
За малінавай рацьцю—пяхотай—
Ўзьліхаманіла фіпорамі коньніца,
Распасьцерлась марозам балота
На загоне…
Засьлюнявілі ямамі вокны,—
Пусьціў нюні ўпартасьцю старац…
А над ім у хмялю, як ня покне,
Заліваецца песьняю марац.
Гараць далі вясковым задорам,
Радасьць вёска саломаю сее,—
Перамогі штандар па ўзгорках
Чарадзейкай-красуняю рдзее.
|