Перайсці да зместу

Суніцы (1926)/Скрыпіць туга…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, восень!.. Скрыпіць туга…
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1926 год
Раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Скрыпіць туга…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СКРЫПІЦЬ ТУГА…

Кастрычнік сіверыць ля куста,
На сонца чырвані схілілася дуга:
Ой, ды чаму-ж вакол так пуста?!.
Скрыпіць туга…

Саломай шастае пуціна,
Пад коўдрай бураю дыміць прастор балот,
З вятром нячутна павуцінай
Гамоніць плот.

Глядзіць гарод ў стракаты поплаў,
Гумно палошчыць твар, запылены ў агні…
На йгрушы штосьці ліст пажоўклы
Трупціць ў гальлі…

Ў садку абсеў шкілет агрэсту,
Жывым лісьцём камкоў крылатых шчыльны гурт,—
Сюды йшчэ крэсіць хаця блесткі
Прамнёвы прут.

Ня песьніць вулка вёскі ў вечар,—
Хаця-6 папалася з людзей адна душа,
Калі-ж хто выйдзе—голаў ў плечы
І—шырай шаг…

Няўтульнай вёску глухатою
Усьлед за сьцюжаю асеньняй абдало,—
Няма і тых, каго вясною
Сюды цягло.

На брук ўцяклі й гразі ня месяць,—
На гэта сярод іх „ахвотнікаў“ няма,—
Бач, няцікава, як на месяц
Пяе зіма…

А ты вось вухам прызвычайным
Знаходзіш ўсё—у пеньні птух, ў брахні сабак,
Прыроду любіш рознастайнай,—
А сумна так…

Кастрычнік грае табе кустам,
Да вёскі цягнецца душы вага…
Але чаму-ж вакол так пуста?!.
Скрыпіць туга…