Перайсці да зместу

Суніцы (1926)/Беларусь

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Суніцы Беларусь
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1926 год
Мой сад
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларусь (Хадыка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСЬ


∗     ∗

Не, ня веру, брат, я, каб была прыгажэй
Па пякноце сваёй Швайцарыя!..
Паглядзі толькі ты, прыгледзься бліжэй
Вокам ясным на сіні-абшары.

Усё сьмяецца, пяе, нібы ў казцы якой,
На шаўковае кліча улоньне…
Паміж красак, кустоў—над зьмяістай ракой
Сонца ласкава грае ў бяздоньні.

Мілагучныя сьпевы званочкаў нябёс
Дрыгацяць над зямлёй няспынёна…
І бадзёра ў прастор бурліць працаю вёска,
Шэрым узорам з-пад гушчы зялёнай.


∗     ∗

Жвава конік бяз пугі ў калёсах бяжыць
Па істужцы пясочнай—дарозе.
Рупнасьць весела плуг адбівае, зьвініць,
З селянінам сьпявае на возе…

Вось узьляцелі яны на крыжовы бугор
І на сьценку аглоблі загнулі,
І знаёмых палеткаў прыгожы убор
У пяшчоце сваёй захлынуў іх.

Толькі дзесьці жыцьцёва па струнах зямлі
Адбіваюць бунтоўную колы…
Яе гукі сусьветнае сілы сплялі
З песьняй лета—прыгожай, вясёлай!..


∗     ∗

Колькі чар, пекнаты, калі зорная ноч
Альбо хмара буры павісьне!..
Як-бы сон дзіўны сьніш—водзіш зрэнкамі воч
Ўкол—і здэцца,—калі наглядзішся?..

І хоць ў старым дыму жыцьця сьцежкі яшчэ
Крокам лыкавым тут адкладаюцца,—
Веру я: ад праменьняў Сьвятла уцячэ
Змрочнасьць ўся,—а яно ўжо яскравіцца…

І ня будзе відзе ўжо над ёй сьмехатні,
Не атуліць пагарда абшары…
І цяпер мне ня верыцца ў моц гаманін,—
Што пякней Беларусі Швайцарыя!..