Перайсці да зместу

Страявы Вайсковы Статут/III

З пляцоўкі Вікікрыніцы
II Страявы вайсковы статут
Падручнік
Аўтар: Віталь Мікула
1943
IV

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




III ЧАСТКА
I. ДРУЖЫНА

1. Дружына складаецца з камандзіра дружыны і 9-ці стральцоў.

2. Дружына мае ручны кулямёт і групу стральцоў.

3. Рыштунак.

ФУНКЦЫЯ РЫШТУНАК ЗАДАНЬНЕ
К-р дружыны 1. Стрэльба і 20 набояў
2. 2 набойніцы для набояў
3. Компас.
4. Сьвісток.
5. Электрычны ліхтарык
6. Малая рыдлёўка
7. Супроцьгазавая маска
Камандзір дружыны вядзе у бой сваю дружыну, кіруе агнём ручнога кулямёту і стральцоў. Першым ідзе у атаку, вядучы за сабой усю дружыну. Ён адказвае за цэласьць рыштунку дружыны.
Цэляўнічы. 1. Ручны кулямёт.
2. Магазын з набоямі
3. Палявая рыдлёўка
4. Супроцьгазавая маска
У часе маршу носіць кулямёт, падчас бою вядзе агонь.
Два амуніцыйныя. Кожны мае:
1. 4 магазыны набояў
2. Стрэльбу
3. Палявую рыдлёўку
4. 2 ручныя гранаты
5. Супроцьгазавую маску.
Носяць амуніцыю і падаюць цэляўнічаму, трымаюць лучнасьць з патроннай днухколкай. Пустыя магазыны адносяць на амуніцыйную двухколку, бяручы там поўныя. У разлучным строі знаходзяцца з правага і левага боку блізка ад цэляўнічага, падаюць яму магазыны з набоямі і маюць заўсёды пры сабе іх запас.

Калі цэляўнічы выбудзе, яны мусяць яго заступіць.

5 стральцоў. Кожны мае:
1. Стрэльбу.
2. 30 набояў.
3. 4 ручныя гранаты
4. Палявую рыдлёўку
5. Супроцьгазавую маску
У часе бою вядуць агонь, змагаюцца гранатаю і штыхом.
Заступнік кам. дружыны. Рыштунак такі-ж, як і ў стральца. Замыкае строй дружыны, сочыць за парадкам у дружыне. Калі выбудзе камандзір дружыны, — заступае ягонае месца

II. ЗБОРКІ ДРУЖЫНЫ.

1. Дружына мае злучныя строі: шэраг, маршавая калёна і рад. Для пастрзеньня стральцоў аддаюцца каманды:

а) у шэрагу — зборка!

б) у маршавую калёну — зборка!

в) у рад — зборка!

Перад адданьнем асноўнай каманды, камандзір дружыны камандуе «увага!» На гэтую каманду усе стральцы становяцца фронтам да камандзіра у паставе «зважай». Камандзір становіцца там, дзе хоча зрабіць зборку і аддае адну з трох камандаў. На каманду «у шэраг — зборка!» усе стральцы ідуць, прысьпешаным крокам да месца зборкі. Правафлангавы стралец спыняецца на тры крокі перад камандзірам у асноўнай паставе. Усе наступныя стральцы — улева ад яго.

На каманду «у маршавую калёну — зборка!» правафлангавы стралец спыняецца на тры крокі перад камандзірам, два наступныя — побач улева ад яго; чацьверты стралец за першым, два наступныя — улева ад яго. Заступнік камандзіра дружыны у апошняй тройцы з левага боку. Усе стральцы бяруць звычайны прамежак, адступ і раўнаюцца.

На каманду «у рад — зборка!» першы стралец спыняецца на тры крокі перад камандзірам. Усе іншыя — узаплеч яго. Заступнік камандзіра дружыны — на канцы.

Калі камандзір хоча зборку правесьці як найхутчэй, дык у камандзе перад словам «зборка» дадае «бягом».

Прыняўшы загаданы строй, па кароткім і агульным выраўнаньні, стаіцца у асноўнай паставе. Прамежкі між стральцамі на шырыню далоні — так, каб локцямі лёгка датыкаць суседа. Вадступы у радзе, або маршавай калёне— 80 м. Калі ня было асобнага загаду, раўняецца заўсёды ўправа. Раўнаньне тады ёсьць добрым, калі пры добрай асноўнай паставе, павярнуўшы галаву управа, правым бокам бачыць свайго суседа, левым — зарыс цэлай лініі. Па камандзе «вольна» раўнаньне і крыцьцё папраўляюцца. Для лепшага выраўнаньня падаецца каманду: «Зважай — раўнай!», або «зважай — улева раўнай!» Для пераходу ў паставу «вольна» падаецца: «зважай — вольна!».

2. Адлічаньне. Па камандзе «чаргова — лічы!» стральцы прымаюць асноўную паставу і паварочваюць голавы управа. Правафлангавы паварочвае энэргічна галаву улева і галосна кажа: «Раз». Пасьля зараз-жа становіцца у вольнай паставе. Другі робіць гэтак сама, гаворачы нумар па чарзе і г. д. аж да левафлангавага, які, гледзячы ў кірунку камандзіра, кажа свой нумар. Калі аддзел стаіць у трох шэрагах — заднія шэрагі, не паварочваючы галавы і ня лічачы, становяцца адначасна з «вольна».

Акрамя чарговага лічэньня можна адлічаць да двух, да трох і г. д.

3. Пры падыходзе старшэйшага, камандзір, стаючы перад строем падае каманду каманду: «Зважай!» — пасьля «направа (налева) — глянь!». Стральцы зварочваюць адначасна голавы ў напрамку старшэйшага. Камандзір хуткім крокам ідзе да старшэйшага, затрымліваецца тры крокі перад ім, аддае пашану і дакладае: «Другі зьвяз. Прысутных 26 стральцоў». На даны знак старшэйшага — аддае чэсьць. робіць зварот у патрэбным напрамку і згодна загаду старшэйшага камандуе: «Зважай — вольна!». Калі другі камандзір хоча пераняць каманду у свае рукі — камандуе: «Аддзел слухае маю каманду».

III. МАРШ, БЕГ, ЗЬМЕНЫ НАПРАМКУ.

1. Па камандзе «марш!» выступаецца левай нагой уперад, як у § III адзіночнае падрыхтоўкі, пры гэтым захоўваецца раўнаньне і крыцьцё.

2. «Бегам — марш». Захоўваючы строй, стральцы бягуць з усёй сілы, аж да каманды: «Свабодным крокам!», або «аддзел — стой!».

ЗЬМЕНЫ ФОРМЫ КАМАНДА ВЫКАНАНЬНЕ
З шэрагу у рад
На месцы

а) „рад управа, свабодным крокам — марш!“
б) „Управа - фронт!“

У маршы

в) „рад управа — марш“
г) „У права — фронт“.

Дружыновы на правым крыле ідзе проста перад сябе. Стральцы робяць зварот управа і устаўляюцца за ім.
З маршавай калёны у рад „Рад управа — марш“.
Каманазір дружыны на правым крыле ідзе проста перад сябе. Стральцы робяць зварот управа і устаўляюцца за ім.
З раду або маршавай калёны у шэраг. „Шэраг улева — марш“.
Дружыновы або кірунковы дружыны ідзе наўперад, стральцы заходзяць улева.

3. ПАЛЁГКІ Ў МАРШЫ. Прымаецца за горадам па камандзе «вольна!». Камандзір аддзелу маршыруе ў давольеым месцы пры сваёй адзінцы. Калі ня было асобных загадаў, дазваляецца гутарыць, пяяць, курыць, есьці. Стрэльбы можна нясьці на правым або левым плячы, або завесіць на шыю. Пры пераходзе на «вольна» перад старшэйшым, камандзір, які ўгледзіць яго першы, падае: «Увага — камандзір роты зправа!». Загад перадаецца аддзелам узад. Пры перамаршы — зброя астаецца ў даўнейшым палажэньні, рукі ходзяць да паса, Камандзір данага аддзелу дакладае: «Нясьвіская рота ў маршы на заняткі. Прысутных 9 камандзіраў, 223 стральцоў». Пры пераходзе з маршу на «вольна» падаецца: «Маршавая калёна!».

4. ЗЬМЕНЫ НАПРАМКУ. Для зьмены напрамку падаецца каманда: «Кірунак улева (управа)!» Галава калёны скарочвае крок. Левафлангавы (правафлангавы) першай тройкі паварочваецца у месцы улева (управа), астатнія стральцы першай тройкі заходзяць улева (управа) аж да каманды «проста!». На каманду «марш!» здоўжваецца крок і маршыруецца ў новым напрамку.

5. «ЛЯГАЙ». Пры маршы радам на каманду «лягай» стральцы робяць зварот направа ускос і кладуцца так, каб пярэдняя частка корпуса была на вышыні ног папярэдніка. У маршавай калёне правы і сярэдні рад зварочваюцца управа — ускос, левы рад — улева — ускос і кладуцца, як вышэй; сярэдні рад у прамежках правага раду.

IV. СТРОЙ РАЗЛУЧНЫ ДРУЖЫНЫ.

Калі ўласнае палажэньне, або блізкасьць сутычкі з ворагам не пазваляюць захаваць нам строю злучнага, — прымаем строй раскідны (у зьвязе і вышэй) і разлучны (строй разлучны зьяўляецца другой фазай раздрабленьня аддзелу у баявых абставінах).

Дружына мае наступныя разлучныя строі: а) шнур стралецкі, б) рад стралецкі. (Рыс, 1.). Рад стралецкі ужываецца пры маршы збліжэньня. Ён спрыяе лепшаму выкарыстаньню поля і ўтрудняе нагляд ворага, У маршы радам стралецкім — дружыновы перад дружынай. На чале раду стралецкага цэляўнічы, далей — першы, другі амуніцыйны; на канцы — заступнік дружыновага. Водступы між стральцамі: — 5 крокаў. Для магчымасьці адкрыцьця агню, дружына раскідаецца у шнур стралецкі. Перад шнурам, у адлегласьці, залежнай ад поля — дружыновы.

Пасярэдзіне — Р.К.М., управа і улева — стральцы, як на рыс. 2. Прамежкі між стральцамі — 5 крокаў.

Трэба памятаць, што даўжэйшы марш шнурам стралецкім утрудняе выкарыстоўваньне поля, вымагае ад стральцоў большай натугі сілы і ўтрудняе камандаваньне дружынай. Таму ўжываць гэты строй толькі у патрэбных выпадках. У залежнасьці ад поля і баявых умоваў, адступы і прамежкі могуць быць здоўжанымі або скарочанымі. Кірунковым у дружыне зьяўляецца цэляўнічы; ад яго бярэцца водступы і прамежкі. Калі не паданы кірунковаму напрамак маршу — маршыруе ён за дружыновым.

V. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ І ЗАГАДАЎ:

1. «КІРУНАК РОГ ЛЕСУ. РАДАМ СІРАЛЕЦКІМ — МАРШ!».

2. «КІРУНАК — АДЗІНОЧНАЕ ДРЭВА НА КРУГАЗОРЫ. ПРАМЕЖАК — 10 КРОКАЎ. ШНУРАМ, БЕГАМ — МАРШ!».

3. «УЗДОЎЖ КУСТОЎ ПЕРАД НАМІ ВОДСТУП — 2 КРОКІ, РАДАМ СТРАЛЕЦКІМ — МАРШ».

4. «ДЛЯ АСЯГНЕНЬНЯ БЛІЖЭЙШАГА ЎЗВЫШША — ДРУЖЫНА НА СТАНОВІШЧА БЯГОМ — МАРШ!».

Дружыновы не зьвязаны са сталым месцам. Даля лепшага нагляду, для выкарыстаньня поля і для сувязі з суседзямі, можа ён аддаліцца ў бакі аба ўперад дружыны.

Падчас абстрэлу праціўнікам, находзіцца ён пасярэдззіне сваёй дружыны. У канцы дружыны маршыруе заступнік дружыновага, які наглядае, каб ніхто са стральцоў не аставаўся. У разлучным строі зброя зьнятая з пляча і нясецца ў гатовасьці да стрэлу (прыклад пад правай пахай, руля перад сябе і крыху накірованая ўніз). У поблізу праціўніка гутаркі, курэньне і г. д. забароненыя. У лесе, уночы і ў тумане найменшы гоман можа выкрыць ворагу нашую прысутнасьць.

Калі зброя набітая, кожны стралец павінен яе забясьпечыць. Набойніцы у руху заўсёды зашпіленыя. Загадам да руху аддзелу ёсьць каманда «марш!», «бягом — марш!», або умоўны знак. Загадам да руху у тыл ёсьць каманда: «У тыл фронт — марш!». Камандзір знаходзіцца заўсёды ад боку праціўніка. Затрыманьне аддзелу наступае па камандзе: «Стой!», «лягай!» або «хавайся!».

На каманду «стой!» стральцы затрымліваюцца на месцы, дзе застала іх каманда. Стрэльбы бяруцца да нагі.

«Хавайся». Стральцы выбіраюць хутка закрытае перад наглядам і агнём ворага становішча. Пры гэтым сувязь у дружыне павінна быць захаванай. Калі час пазваляе, трэба акапацца.

Зборкі. На даны загад, дружына зьбіраецца у рад, да збору зьвязу або роты; дружыны зьбіраюцца у маршавую калёну і пад камандай дружыновага даходзяць найкаротшай дарогай у месца зборкі.(Рыс. 3, 4 і 5).