Перайсці да зместу

Страявы Вайсковы Статут/IV

З пляцоўкі Вікікрыніцы
III Страявы вайсковы статут
Падручнік
Аўтар: Віталь Мікула
1943
V

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




IV ЧАСТКА
I. ЗЬВЯЗ.

I. 1. Стралецкі зьвяз складаецца з камандзіра зьвязу, дружыны камандзіра (адзін падафіцэр і тры стральцы), чатырох дружын, дружыны гранатамётчыкаў (адзін унтэр-афіцэр і два стральцы) і двух двуколак.

2. Дружына камандзіра складаецца: з падафіцэра, як камандзіра дружыны, двух пасланцоў і трубача.

3. Камандзір дружыны камандзіра сочыць за полем бою і пра усё даносіць камандзіру зьвязу, высылае пасланцоў, прымае усе даклады і перадае камандзіру зьвязу. Ён-жа зьяўляецца заступнікам камандзіра зьвязу, калі апошні выбудзе.

II. 1) Зборкі зьвязу. Зьвяз мае злучныя строі: 3 шэрагі, маршавая калёна, рад. Для гэтых строяў аддаецца каманда:

а) «3 шэрагі — зборка!»; б) «маршавая калёна — зборка!»; в) «рад — зборка!».

Перад адданьнем асноўнай каманды камандзір зьвязу камандуе: «Увага!». На гэтую каманду усе стральцы становядца фронтам да камандзіра зьвязу у паставе «зважай». Камандзір становіцца там, дзе хоча зрабіць зборку, і аддае адну з трох камандаў.

2) На каманду «Тры шэрагі — зборка!» усе стральцы прысьпешаным крокам ідуць да месца зборкі і становяцца дружынамі. Камандзір трэцяй дружыны становіцца за 3 крокі перад камандзірам зьвязу, за ім дружыновыя другой і першай дружыны. Улева ад іх дружыны ў чарговай нумарацыі. За чацьвертай дружынай два пасланцы і трубач, побач цэляўнічы гранатніка, санітар і амуніцыйны гранатніка. У апошнім радзе камандзір дружыны камандзіра, дружыновы чацьвертай дружыны і камандзір гранатніка (рыс. 6). Калі тры шэрагі зробяць зварот управа, атрымаецца маршавая калёна.

3) Маршавую калёну прымаецца на каманду: «Маршавая калёна — зборка!».

4) На каманду «у рад — зборка!» доужыны становяцца у рад адна за аднэй. Водступ аднэй дружыны ад другой — 9 крокаў. Водступы паміж стральцамі у дружыне — 80 см.

II. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ
ЗЬМЕНЫ ФОРМЫ
КАМАНДА
ВЫКАНАНЬНЕ
З тры шэрагу у маршавую калёну „Управа фронт, аддзел (роўным крокам) — марш!“
На папяраджальную каманду (аддзел) камандзір зьвязу ідзе на свае месца (тры крокі перад галавой калёны).
„Маршаная калёна управа. Свабодным крокам — марш!“
Камандзір дружыны на правым флангу ідзе проста перад сябе. Дружыновыя другой і першай дружыны заходзяць управа ад яго. Зьвяз робіць фронт управа і стварае за трыма дружыновымі маршавую калёну.
У руху
З маршавай калёны у тры шэрагі
„У тры шэрагі улева — марш!“
Камандзір дружыны левага раду ідзе перад сябе. Левы рад заходзіць улева. Сярэдні і правы рад заходзяць за ім, прыймаючы належны водступ і прамежак.
Або
„Улева — фронт!”
Зьвяз робіць зварот улева. Камандзір зьвязу ідзе на свае месца.

III. КАЗЛАВАНЬНЕ ЗБРОІ.

Зброю казлуецца з трох стрэльбаў: з маршавай калёны (кожная тройка), з вучэбнай калёны і з тры шэрагу (кожны рад).

На каманду: «У казлы!» у маршавай і вучэбнай калёне правы рад робіць улева фронт. Сярэдні і левы рад — управа. Стральцы правага і сярэдняга раду правай рукой устаўляюць стрэльбы паміж стопаў. Дула накіраванае крыху ўлева.

На каманду «зброю!» стральцы левага раду перадаюць свае стрэльбы сярэдняму раду. Стрэльбы складаецца ў казлы па тры. Рады адступаюць крок ад зброі, робяць фронт у папярэднім напрамку і спачываюць. У тры шэрагу на каманду «у казлы!» першы і другі шэраг робяць зварот у тыл. На каманду «зброю!» паўтараецца дзейнасьць, як вышэй.

На каманду казлаваньня кулямёты ўстаўляюцца на зямлю, а цыклісты сходзяць са сваіх самакатаў (матацыкляў).

Для расказлаваньня зброі, калі аддзел у разыходзе, загадваецца: «Увага!». На каманду «да зброі!» стральцы устаўляюцца ў строй, з якога казлавалася зброя. На каманду «за!» першы і другі шэраг (левы і сярэдні рад) робяць зварот у тыл (управа). На каманду «зброю!» — казды разьбіраецца, як пры складаньні. Першы і другі шэраг (левы і сярэдні рад) робяць зварот у тыл (улева). Паложаны рыштунак і машыновую зброю падымаецца з зямлі. Цыклісты і коньнікі садзяцца на свае самакаты і коні.

IV. СТРОЙ РАСКІДНЫ ЗЬВЯЗУ.

1. У полі ьарожага артылерыйскага абстрэлу, раскідаемся у глыбіню або ў шырыню, — інакш кажучы —прыймаем строй раскідны. Каб лепш выкарыстаць поле і гэтым самым як найбольш збліжыцца да праціўніка, камандзір зьвязу ідзе перад сваімі людзьмі. Мясцовасьці, якія знаходзяцца пад агнём, у меру магчымасьці абмінаюцца. Калі не паданы кірунак маршу, зьвяз маршыруе за сваім камандзірам.

У загадзе для камандзіра зьвязу для раскіданьня аддзелу паміж іншым падаецца:

1. Весткі аб ворагу і ўласнае палажэньне.

2. Нашае заданьне.

3. Строй зьвязу (водступы і прамежкі).

4. Дарога, кірунак або азымут.

2) Формы строю. У маршы збліжаньня раскідаем зьвяз у глыбіню, прыймаючы строй «Дружына за дружынай» (рыс. 7).

Гэты спосаб спрыяе лепшаму выкарыстаньню поля і дае магчымасьць хутка збліжыцца да ворага. Строй «дружына за дружынай» у меру магчымасьці захаваць як найдаўжэй.

Калі не было асобнага загаду, то на каманду «Дружына за дружынай раскідным — марш!» дружыны маршыруюць адна за аднэй у водступе 5-ці крокаў. Дружына камандзіра за зьвязовым. На канцы зьвязу абслуга гранатніка.

У маршы ноччу, у тумане або ў лесе водступы зьмяншаюцца. Пры ўваходзе ў поле бою зьвяз раскідаецца ў шырыню. (Рыс. 8). У залежнасьці ад поля і баявых абставін зьвязовы высылае ўперад адну, дзьве або тры дружыны. Калі ня было асобнага загаду, водступы між дружынамі — 100 мэтраў, прамежкі дружыны ад дружыны — 50 мэтраў. Лёгкі гранатнік — за апошняй дружынай. Дружына камандзіра — за сваім зьвязовым.

Пры разгрупаваньні ў шырыню, у залежнасьці ад баявых і палявых умоваў, дружыновыя прыймаюць у сваіх дружынах адну з форм разлучнага строю.

V. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ:

1. «Уздоўж углыбленьня, дружына за дружынай, раскідным — марш!».

2. «Кірунак блікэйшае узвышина; трэцяя і другая дру- жыны ўперад; раскідным, бегам--марш!». 3. «Кірунак рог лесу. Тры дружыны уперад. Раскідным — марш!». (Рыс, 8).