Страявы Вайсковы Статут/II
← I | Страявы вайсковы статут Падручнік Аўтар: Віталь Мікула 1943 |
III → |
І. АСНОЎНАЯ ПАСТАВА.
1. Вонкавы выгляд стральца зьяўляецца паказчыкам яго фізычнага і маральнага узгадаваньня.
2. Асноўная пастава бяз стрэльбы, «ЗВАЖАЙ!».
Пры асноўнай паставе стаіцца ціха, пяты злучаныя разам, наскі разсунуты прыблізна на даўжыню стапы так, каб не утваралі простага кута. Цяжар цёла спачывае раўнамерна на абодвых стапах. Калені злучаныя і крыху паданыя ўзад. Тулава выпраставанае, грудзі лёгка выпнутыя, жывот уцягнены, плячукі вольна апушчаныя і на аднолькавай вышыні. Лапаткі сьцягнены, локці падданыя крыху наперад, рукі прыложаны да сьцёгнаў, пальцы злучаныя. Палец сярэдні спачывае на шве нагавіц. Вялікі палец прыцісьнены да далоні уздоўж паказальнага. Галава прыўзнятая, барада прыцягнена крыху да шыі. Позірк скіраваны насупроць. Цягліцы крыху і раўнамерна напятыя. Лішняя натуга цягліц вядзе к вымушанай і ненатуральнай паставе.
3. Асноўная пастава са стрэльбай.
Стаіцца, як у § 2. Стрэльба з правага боку, каблуком упёрад і прастападла да зямлі. Прыклад каля правай нагі, канец на вышыні наска бота. Правая рука абнімае стрэльбу на вышыні, за якую пазваляе асноўная пастава. Вялікі палец на накладцы, рэшта пальцаў злучаныя і пахіленыя наўскасяк. Локці на аднолькавай вышыні.
4. На каманду „УВАГА!“ або папяраджальную каманду прымаецца таксама асноўную паставу.
5. „ВОЛЬНА!“ левая нага высоўваецца наперад. Можна парушацца, аднак без спэцыяльнага дазволу гутарка забаронена.
II. 1. УХВАТЫ (агульна).
Пры ухватах зброяй працуюць толькі рукі. Цела астаецца нярухомым. Паасобныя рухі выконваюцца коратка і бадзёра. Забараняецца стукаць прыкладам моцна аб зямлю.
2. УХВАТЫ СА ЗДОЎЖАНЫМ ПАСАМ. „ЗБРОЮ НА ПАС!“.
Правая рука пераносіць стрэльбу перад цела, прастападла да зямлі. Руля ад сябе. Адначасна левая рука абнімае стрэльбу над правай так, каб верхняя рэхва была на вышыні вачэй. Правай рукой бяром за пас (пры гэтым вялікі палец выпраставаны, пад пасам) і прыцягаем яго. бадзёра да грудзей. Левая рука кідае стрэльбу за правае плячо. Стрэльба вісіць прастападла. Правы кулак на вышыні грудзей. Правы локаць прыцісьнены да тулава. Левая рука ідзе непасрэдна да асноўнай паставы.
З. „ЗБРОЮ ЗЬНЯЦЬ!“.
Правая рука перакідае стрэльбу перад сябе. Адначасна левая хапае яе над цэльнікам. Верхняя рэхва на вышыні вачэй. Правая рука, ухапіўшы стрэльбу над левай, пераносіць яе кругом цела управа, абарочваючы крыху у тым-жа напрамку. Левая рука апускаецца адначасна да асноўнай паставы. Локаць правай рукі прыцісьнены да боку. Стрэльбу стаўляем пры назе, як у § 3/1.
4. Калі пас падоўжаны, стрэльбу можна перавесіць праз плечы, узяць на правае плячо, або завесіць на шыі.
5. „ЗБРОЯ НА ШЫЮ!“. Правая рука пераносіць стрэльбу перад сябе (пас з левага боку). Левая рука хапае за пас. Абедзьвімі рукамі закладаем стрэльбу на шыю.
б. „ЗБРОЮ ЗА ПЛЕЧЫ!“. Закладаем зброю на шыю, як у § 5, правую руку укладаем між пасам і стрэльбаю. Ухапіўшы правай рукой за прыклад, перасоўваем стрэльбу ў найвыгаднейшае палажэньне.
Самакатчыкі і коньнікі вешаюць стрэльбу праз правае плячо.
Зброю здымаецца на загад «Зброю зьняць!».
III. МАРШ.
1. Разрозьнівяецца марш свабодным крокам, роўным крокам і вучэбным крокам.
2. «СВАБОДНЫМ КРОКАМ — МАРШ!». Выступаецца левай нагой. Даўжыня і хуткасьць кроку залежыць ад мясцовасьці і фізычнай будовы стральца. Пры гэтым захоўваецца правільная пастава.
3. «РОЎНЫМ КРОКАМ — МАРШ!». Усе стральцы выступаюць адначасна левай нагой. Даўжыня кроку — 80 см. Хуткасьць — 114 крокаў на хвіліну. Пастава выпраставаная. Галава прыўзьнятая.
4. Вучэбны марш вымагае некаторай натугі сіл. Ён зьяўляецца паказчыкам стралецкае энэргіі і ягонай вайсковай падрыхтоўкі. Вонкава прадстаўляе стральцоў, як адзіную цэласьць. Вучэбны крок ужываецца пры выконваньні сталай службы вартаўніка і пры аддаваньні пашан старэйшым; як адзіночна, так і групова.
На каманду «АДДЗЕЛ КРОКАМ — МАРШ!» левую ногу выкідаем уперад. Стапа выпраставаная, пальцы накіраваны крыху ў бок. Калена выпраставанае. Нага выцягненая на 80 см. Правая нага паўтарае дзейнасьць левай. Хуткасьць крокаў — 114 на хвіліну. Пры гэтым калена не падымаць вышэй, як вымагае гэтага даўжыня кроку. Занадта моцнае апусканьне нагі на землю — непажаданае. Галава і верхняя частка цела — у асноўнай паставе. Кроку вучэбнага вучыцца стралец пасьля вышкаленьня яго роўным крокам.
Пераход вучэбнага, або свабоднага кроку ў роўны робіцца на каманду «Роўны крок!». Вучэбны марш, пры пераходзе з другога, выконваецца па камандзе «ЗВАЖАЙ!».
5. «АДДЗЕЛ — СТОЙ!» Пасьля каманды «Стой!» стралец робіць яшчэ адзін крок і заднюю ногу дастаўляе хутка да пярэдняй. Пры вучэбным або роўным крокам маршах — каманда «Стой!» падаецца тады, калі ставяць правую ногу.
6. Пры маршы са стрэльбай, рука, якая трымае стрэльбу, нярухомая. Другая рука рухаецца ў такт маршу. Пальцы крыху сагнуты.
III. ЗВАРОТЫ (на месцы).
1. Павароты робяцца хутка. Выконваюцца толькі з асноўнай паставы, Пасьля павароту абавязвае асноўная пастава. Калі стрэльба зьнята, трэба яе у часе звароту мацней трымаць, прыціскаючы адначасна да боку. У часе зваротаў стрэльба захоўвае сваё палажэньне, суадносна усяго корпусу, нязьменна.
2. «У ЛЕВА — ФРОНТ!». Пальцы левае нагі і пята правае падымаюцца; зварот робіцца на левай назе, правай нагой адбіваемся і робім зварат на 90° улева. Зрабіўшы зварот, прыстаўляем хутка правую нагу да левай.
3. «УПРАВА — ФРОНТ!». Левая пята, на якую пераносіцца цяжар цела, застаецца на месцы: Левыя пальцы крыху паднятыя; правы абцас падымаецца ад зямлі. Стралец адпіхаецца правымі пальцамі направа, пасьля, зрабіўшы зварот на 90°, прыстаўляе хутка правую нагу да левай.
4. «У ТЫЛ — ФРОНТ!». Зварот робіцца на 180° улева, як у § 2/III.
5. «УЛЕВА (УПРАВА) ФРОНТ!». Канец каманды павінен падавацца у часе маршу роўным крокам пад правую ногу; калі робіцца зварот управа, і пад левую ногу — калі робіцца зварот улева. Другой нагою робіцца адзін крок уперад, пасьля выконваецца зварот на яе пальцах, выстаўляецца уперад правая нага, калі направа, і левая нага — калі зварот налева, і маршыруецца у новым напрамку далей.
6. Перад падачай каманды «У ТЫЛ-ФРОНТ!», трэба аддзел затрымаць.
7. Звароты у маршы вучэбным крокам выконваюцца толькі пры аркестры.
8. «ЛЯГАЙ!» Стралец робіць крок левай нагой, пахіляючы корпус уперад, становіцца на правае калена, абхапляючы адначасна леваю рукою стрэльбу у сярэдзіне яе цяжару. Пасьля, пахіляючы корпус уперад, выпрастоўвае правую руку далоньню уніз і кладзецца на зямлю, апіраючыся перш на левае калена, пасьля на правую далонь і ў канцы — на левы локаць. Усе гэтыя чарговыя рухі робяцца хутка адзін за другім. Стралец ляжыць проста, ня згінаючыся ў клубох, пяты бяз прымусу ляжаць блізка зямлі. Стрэльба абапёртая на левым прадплеччы пад верхняй рэхвай. Галка замка у гары. Правая рука трымае стрэльбу пад замком. Галава крыху прыўзьнятая, вочы глядзяць уперад.
Э. «УСТАЦЬ!». Леваю рукою бярэцца стрэльбу у пункце цяжару. Правую руку падкладаецца пад грудзі далоньню уніз, прыцягваецца правую ногу як найбліжэй да цела, не падымаючы пры гэтым корпусу. Тады энэргічна адпіхаецца праваю рукою ад зямлі і хутка устаецца, выстаўляючы левую нагу ўперад і прыстаўляецца да яе правую. Адначасна праваю рукою бярэцца стрэльбу і прыстаўляецца яе да правага боку. Стралец стаіць на «вольна».
IV. НАБІВАНЬНЕ І ЗАБЯСЬПЕЧАНЬНЕ. ВЫБІВАНЬНЕ.
1. Набіваецца зброя пры усякім палажэньні цела. У руху, а гэтак сама і ўначы. Лежачы набіваецца ў большасьці у раскідным строі. Выйманьне набояў толькі стоячы. Стралец павінен набіваць сваю стрэльбу вельмі хутка і спрытна, каб вораг не сумеў уцячы або папярэдзіць яго стрэл.
2. Па камандзе «ЗБРОЮ НАБІВАЙ!» стралец, не прымаючы асноўнай паставы, адчыняе леваю рукою набойніцу; пасьля праваю рукою пераносіць стрэльбу сукосна перад грудзьмі і бярэ яе ніжэй цэльніка левай рукой. Вылёт рулі высока ўлева. Вялікі і паказуючы пальцы правае рукі бяруць за галку, пры гэтым другі сустаў вялікага пальца ляжыць на ручцы, паварочваюць замок улева і адцягваюць яго узад. Цяпер правая рука, паміж стрэльбай і целам, бярэ з набойніцы вялікім і паказуючым пальцамі абойму з набоямі, адхіляючы яе крыху узад, і укладвае яе у выраз абыймы. Чатыры пальцы правае рукі кладзецца на вечку, а вялікім пальцам моцна націскаюць на набой каля абоймы датуль, пакуль ён ня войдзе ў прыладу падавальніка. Вялікім пальцам націснуць набой уперад і ўзад, каб праканацца ці ён ляжыць роўна на падавальніку. Пасьля вялікі і паказуючы пальцы правае рукі бяруць за галку як пры адчынецьні, пасоўваюць замок уперад і паварочваюць яго управа. Абапёршы прыклад аб прадплечча, (руля скіраваная уверх) вялікім і паказуючым пальцамі хапаем за галоўку бясьпечніка, адцягваем яго ўзад і перакручваем улева. Стрэльба набітая і забясьпечаная. Цяпер пераносіцца яе у ранейшае палажэньне, Леваю рукою зашпіліць набойніцу. На лініі стрэльбы не забясьпечваецца,
8. «ВЫБІВАЙ!». Левая рука адчыняе набойніцу, пасьля бярэ перанесеную сукосна перад грудзьмі стрэльбу так, каб вялікі палец ляжаў з левага, а чатыры пальцы з правага боку замка, уставіўшы стрэльбу аб правае прадплечча як пры забясьпячэньні вялікі і паказуючы пальцы адбясьпечваюць стрэльбу, бяруць галку і, павярнуўшы яе улева, адцягваюць замок назад. Тыя-ж пальцы бяруць выцягнуты набой і кладуць у набойніцу. Пасоўваючы замок узад і ўперад, вымаюцца усе набоі. Вынуўшы набоі, стрэльбу бярэцца за шыйку, паказуючы палец сьцягвае спуск, левая далонь зачыняе адначасна замок. Стрэльба ставіцца ў асноўную паставу. Левая рука зачыняе набойніцу. Калі час пазваляе, набоі залажыць у абойму.
На каманду «ЦЭЛЬНІК X!» стралец падае стрэльбу узад, лёгка паднімаючы, да твару. Вялікі і паказуючы пальцы правае рукі хапаюць хамуцік цэльніка і перасоўваюць яго на паданы лік, пасьля чаго стрэльба ставіцца у ранейшае палажэньне, галава выпрастоўваецца, а вочы глядзяць у наказаным кірунку.
VI. НАСАДЖВАНЬНЕ І ЗЬНІМАНЬНЕ ШТЫХА.
1. Насаджваць штых на стрэльбу можна пры усялякіх яе палажэньнях, а таксама і у часе руху, заўсёды у паставе «Вольна» па. камандзе або сыгналу.
2. У паставе стаячай на каманду «ШТЫХ НАДЗЕНЬ!» стралец ставіць стрэльбу прастападла і проціў сярэдзіны цела, ухватваючы яе левай рукой паміж верхняю і ніжняю рэхвай. Праваю рукою насаджвае штых.
З. «ШТЫХ ЗЬНЯЦЬ!» спаўняецца на месцы у паставе «Вольна». Паставіўшы стрэльбу простападла проціў сярэдзіны цела, праваю рукою зьнімаецца штых і хаваецца ў похаў.
VII. АДДАВАНЬНЕ ПАШАНЫ.
1. Для зазначэньня стралецкай карнасьці і прыналежнасьці да аднэй сям’і, кожны стралец павінен аддаваць пашану старэйшым. Аддаваньне пашаны павінна быць хуткае і бадзёрае.
2. Аддаваньне пашаны бяз зброі на месцы. Стралец пры збліжэньні старшэйшага і калі ён без галаўнога ўбору прымае асноўную паставу, фронтам да падходзячага. Калі-ж з галаўным уборам — прымае асноўную паставу і адначасна правую руку падносіць направа ўскос да галаўнога убору. Пальцы датыкаюць шайку на лініі вачэй. Далонь скіраваная уніз. У часе пераходу старшэйшага прывітаньне пачынаецца 6 крокаў перад і два крокі за стральцом. Пры мэльдунку рука астаецца пры шапцы прыблізна адну сэкунду. Аддаўшы прывітаньне, правая рука адыходзіць бадзёра на месца.
3. Аддаваньне пашаны бяз зброі у руху. Прывітаньне пачынаецца 6 крокаў перад старшэйшым і 2 крокі за. Без галаўнога убору стралец маршыруе вучэбным крокам, галаву паварочваецца бадзёра да старшэйшага. Позірк скіраваны ў тым-жа напрамку. З галаўным уборам маршыруецца вучэбным крокам. 6 крокаў перад старшэйшым прыкладаецца руку да шапкі з адначасным зваротам галавы, як вышэй. Два крокі за старшэйшым рука апускаецца на месца з адначасным зваротам. галавы перад сябе. У часе аддаваньня пашаны левая рука нерухомая.